АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Сусветны банк выдзеліў Беларусі 90 мільёнаў еўра на барацьбу з каранавірусам

Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, сродкі пойдуць на абсталяванне для рэанімацыйных аддзяленняў, закупку сродкаў абароны і інфармаванне беларускіх грамадзян.

Цікава, што ў навіне на сайце міністэрства, якая з'явілася пазней, пра інфармаванне ўжо нічога няма. Як вядома, з 24 красавіка чыноўнікі з Мінаховы здароўя не праводзяць брыфінгаў для журналістаў і гэта ніяк не тлумачыцца. Штодня паведамляецца толькі агульная статыстыка, інфармацыі пра сітуацыю ў рэгіёнах у ёй няма.

Ад беларускага боку подпіс у дакументах паставіў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік. Адзначаецца, што ўпершыню ў гісторыі Міністэрства аховы здароўя адбылося анлайн падпісанне.

21:30 01/06/2020


Загрузка...
Загрузка...