АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Нараджальнасць у Беларусі знізілася на 7%

Нараджальнасць у Беларусі знізілася на 7%. За першыя чатыры месяцы 2020 года нарадзілася 2631 дзіця.

Пра гэта 1 чэрвеня падчас анлайн-відэабрыфінгу распавяла галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Мінаховы здароўя Таццяна Бурдзь. Пры гэтым яна кажа, што гэта "даволі някепскія лічбы", перадае "Еўрарадыё".

На сённяшні дзень кожны пяты жыхар Рэспублікі Беларусь — гэта дзіця.

Летась у нашай краіне нарадзілася 87,8 тысячы дзяцей. Гэта гістарычны мінімум з 1945 года.

20:58 01/06/2020


Загрузка...
Загрузка...