АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Горках паставілі помнік памежнікам з трыма памылкамі

Да Дня памежнікаў, які адзначаецца 28 траўня, у Горках усталявалі памятны слуп каля бібліятэкі сельскагаспадарчай акадэміі. 



На шыльдзе, здымкі якой апублікаваў сайт horki.info, можна пабачыць тры памылкі. Дзве з іх арфаграфічныя, трэцяя — пунктуацыйная. 

Невядомыя аўтары ўпэўненыя, што па-руску трэба пісаць "покАлений". Праблематычным для іх выявілася і напісанне слова "начеку", якое пішацца разам, калі не маецца на ўвазе "чека" гранаты. Акрамя таго, адзіная коска ў гэтым надпісе зусім лішняя.  



21:29 29/05/2020


Загрузка...
Загрузка...