АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Ужо звыш 40 тысяч выпадкаў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 29 траўня

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 29 траўня ў сваім Telegram-канале новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19.

Ужо звыш 40 тысяч выпадкаў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 29 траўня
Паводле міністэрства, на 29 траўня ў Беларусі:

агулам 40 764 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
224 памерлыя, зь якіх усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
17 390 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 906 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў, выпісалі 730 чалавек;
ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 512 418 тэстаў (13 169 за дзень);
колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляецца.

svaboda.org
14:23 29/05/2020


Загрузка...
Загрузка...