АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Рэканструктары Брэста сёлета адмовіліся ад паказу абароны крэпасці

У Брэсце адмянілі рэканструкцыю абароны крэпасці. Пра гэта вайскова-гістарычны клуб "Гарнізон" паведаміў на сваёй старонцы "Вконтакте". Імпрэза была прызначаная на 22 чэрвеня. 


Адмена звязаная з пандэміяй каранавіруса, піша euroradio.fm

"Рашэннем Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта адменена правядзенне рэканструкцыі абароны Брэсцкай крэпасці 2020. Мы вельмі шкадуем, але ў гэты нялёгкі час важна захаваць сваё здароўе", — гаворыцца ў паведамленні арганізатараў.

Летась у рэканструкцыі ўдзельнічалі каля паўтары тысячы чалавек з 11 краін.

Па стане на 26 траўня ў Беларусі зарэгістравана больш за 38 тысяч выпадкаў каранавіруса, 208 пацыентаў памерлі.


09:28 27/05/2020


Загрузка...
Загрузка...