АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка: Мы яшчэ не ведаем, дзе тое дно і калі яно наступіць

Лукашэнку прадставілі праект указа аб аплаце працы бюджэтнікаў. Гаворка ідзе аб арганізацыях, якія зараблялі на пазабюджэтнай дзейнасці, гэта значыць аказвалі платныя паслугі насельніцтву. 

Гэта, напрыклад, медыцынскія ўстановы, спартыўныя, а таксама сфера культуры. Праз эпідэміялагічную сітуацыю попыт на паслугі ўпаў. У выніку арганізацыі сутыкнуліся з цяжкасцямі ў выплаце заробкаў, паведамляе СТБ.

Лукашэнка заявіў:

— Гэты вірус і пандэмія паўплывалі на галіны адпаведныя, на эканоміку, у тым ліку і на сферу аказання паслуг. У гэтым выпадку — паслугі, якія аказваюць бюджэтныя арганізацыі. Напрыклад, нейкі спартовы аб'ект аказваў паслугі, за гэта насельніцтва плаціла. У сувязі з каранавірусам насельніцтва менш стала наведваць ці ўвогуле не наведвае гэты спартыўны аб'ект. Паўстала пытанне: а з чаго плаціць зарплату людзям, якія аказвалі гэтыя паслугі? І гэтак далей, гэта я адзін такі прыклад прывёў, перакладае НН

На гэты конт я ўжо выказваўся. Мы яшчэ не ведаем, дзе тое дно і калі яно наступіць. Як будзе развівацца ў свеце — справа не ў Беларусі нават цяпер — сітуацыя эпідэмічная. І калі мы цяпер пачнём аказваць усім, хто можа працаваць, але не працуе ў сілу гэтай сітуацыі, то, не дай бог, гэта працягнецца да зімы — што мы будзем рабіць у кастрычніку?


08:31 27/05/2020


Загрузка...
Загрузка...