АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Літве агучылі варыянты адкрыцця мяжы для беларусаў

У Літве рыхтуюцца да другой хвалі каранавіруса: высокая рызыка таго, што ўвосень колькасць захворванняў узрасце

 Але межы ўжо адкрываюцца, і можна прадумаць варыянты, пры якіх беларусы змогуць трапіць у Літву. Пра гэта заявіў кіраўнік Цэнтра інфекцыйных захворванняў і СНІДу Саўлюс Чаплінскас у інтэрв'ю delfi.lt.

Літва адкрыла межы з краінамі Балтыі, цяпер абмяркоўваецца адкрыццё межаў з іншымі дзяржавамі ў сярэдзіне чэрвеня. Пытанне аб адкрыцці мяжы з Беларуссю пакуль не падымаецца, але кіраўнік Цэнтра інфекцыйных захворванняў і СНІДу Саўлюс Чаплінскас мяркуе, што ёсць варыянты допуску беларусаў на тэрыторыю Літвы.

— Калі казаць пра Беларусь — усё адно там ёсць важныя эканамічныя і чалавечыя сувязі. Чаму б не ўвесці пашпарт або сертыфікат COVID-19? Хочаш праехаць, праверся і пакажы, — лічыць прафесар.

Таксама, паводле яго слоў, на мяжы можа з'явіцца абсталяванне, з дапамогай якога на працягу 30 хвілін можна зрабіць тэст на каранавірус.

«Ёсць і іншыя спосабы, толькі не трэба баяцца іх прымяняць», — адзначыў Чаплінскас.

nn.by
08:23 27/05/2020


Загрузка...
Загрузка...