АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Беларусі яшчэ 915 новых выпадкаў заражэння каранавірусам

У аўторак агучаная новая афіцыйная інфармацыя пра сітуацыю з каранавірусам у Беларусі. 

У Беларусі яшчэ 915 новых выпадкаў заражэння каранавірусам

Калі раней гэта спачатку рабіла ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, дык цяпер — БЕЛТА. Ужо зарэгістравана 38 059 выпадкаў заражэння COVID-19 (+915). 21-ы дзень статыстыка новых выпадкаў заражэння каранавірусам перавышае 900 выпадкаў за суткі.

 

Выпісаны 15 086 пацыентаў (+637). З іх 14 878 паправіліся (+633), памерлі 208 чалавек (+4).

 

Праведзена 472 906 тэстаў (+9902, у папярэдні дзень Мінаховы здароўя называлася лічба — 12377).

euroradio.fm

12:43 26/05/2020


Загрузка...
Загрузка...