АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Дзьве сотні прызнаных сьмерцяў. Апублікавалі афіцыйную статыстыку COVID-19 у Беларусі на 25 траўня

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала 25 траўня ў сваім Telegram-канале новую афіцыйную статыстыку распаўсюду COVID-19.

Дзьве сотні прызнаных сьмерцяў. Апублікавалі афіцыйную статыстыку COVID-19 у Беларусі на 25 траўня
Паводле міністэрства, на 25 траўня ў Беларусі:

агулам 37 144 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19 (у іх лік уваходзяць тыя, хто паправіўся і хто памёр);
204 памерлых, зь якіх усе, як піша міністэрства, былі «з шэрагам хранічных захворваньняў» і каранавіруснай інфэкцыяй (шматлікія родзічы памерлых кажуць, што гэта ня так — паміралі і без хранічных хваробаў);
14 449 пацыентаў паправіліся і выпісаныя пасьля COVID-19;
гэта значыць, за дзень выявілі яшчэ 946 выпадкаў і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў, выпісалі 294 чалавек;
ад пачатку эпідэміі ў краіне зрабілі 464 004 тэсты (12 377 за дзень, што на 3632 менш за рэкордную колькасьць тэстаў, названую днём раней);
колькі пацыентаў у цяжкім стане ці на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а таксама колькі хворых выпісалі дамоў на «амбуляторнае лячэньне», не паведамляецца.

svaboda.org
15:11 25/05/2020


Загрузка...
Загрузка...