АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

На МКАД бяспраўнік разбіў «Ягуар». Машына загарэлася

Як паведаміла ДАІ Мінска, здарэнне адбылося ўначы 25 мая. Кіроўца аўтамабіля «Ягуар» рухаўся па МКАД (49 км) з боку Даўгінаўскага тракта ў кірунку Лагойскага тракта і каля 1:30 не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. 


Машына загарэлася.
30-гадовы кіроўца дастаўлены ў бальніцу, у «Ягуары» ён быў адзін.

Высветлена, што кіроўца — бяспраўнік, што неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за кіраванне без дакументаў, з перавышэннем хуткасці, у нецвярозым стане, піша НН.


10:15 25/05/2020


Загрузка...
Загрузка...