АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Мінску ў пацыента COVID-19 пачаў адступаць пасля 39 сутак на апараце ШВЛ

У Мінску ў пацыента COVID-19 пачаў адступаць пасля 39 сутак на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх, паведамляе ў праграме "Галоўны эфір" тэлеканал "Беларусь 1". 

У рэанімацыйным аддзяленні Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі медыкі не пераставалі змагацца за здароўе мужчыны, хаця сумненні ў паспяховасці высілкаў пачалі з'яўляцца. Але стан безнадзейна хворага нарэшце пачаў паляпшацца і ён ужо самастойна дыхае.

У згаданы НПЦ з усёй краіны звозяць самых цяжкіх пацыентаў з дыягназам СOVID-19. Мясцовыя спецыялісты дзеляцца досведам лячэння і з беларускімі, і з замежнымі калегамі.

На 24 траўня ў Беларусі налічвалася больш за 36 тысяч выпадкаў заражэння каранавірусам, памерлі 199 чалавек, паправіліся амаль 14 тысяч.

08:15 25/05/2020


Загрузка...
Загрузка...