АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Гродне памёр галоўны патолагаанатам вобласці. У яго быў COVID-19

22 мая памёр Міхаіл Зубрыцкі, галоўны патолагаанатам Гродзенскай вобласці. Ён быў заражаны каранавірусам. Смерць Hrodna.life пацвердзілі некалькі крыніц, у тым ліку калегі медыка з Гродзенскага абласнога клінічнага патолагаанатамічнага бюро.

У Гродне памёр галоўны патолагаанатам вобласці. У яго быў COVID-19
Паводле інфармацыі Hrodna. lifе, Міхаіл Зубрыцкі тыдзень знаходзіўся ў коме. 22 мая ён пачаў прыходзіць у сябе, але паляпшэнняў не наступіла. Яму быў 51 год.

Сярод патолагаанатамаў і судмедэкспертаў колькасць захворванняў падчас эпідэмій павялічваецца ў дзесяць разоў. Так было і пры птушыным грыпе, і пры атыповай пнеўманіі, распавядае судмедэксперт з Гродна.


У 1994 годзе Міхаіл Зубрыцкі скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працаваў у Гродзенскім абласным клінічным патолагаанатамічным бюро — спачатку на пасадзе ўрача-патолагаанатама, з 1999 года — загадчыка аддзялення, з 2009 — начальніка бюро. Быў галоўным патолагаанатамам Гродзенскай вобласці.

Член Беларускага Навуковага Таварыства патолагаанатамаў. У 2007 годзе прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук. У 2018 прысвоена вучонае званне дацэнта, паведамляецца на сайце Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.

Аўтар 141 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі, 3 інструкцый па ўжыванні, 2 ЭУМК для студэнтаў, 1 патэнт на вынаходствы.

Асноўным кірункам дзейнасці Зубрыцкага было выяўленне марфалагічных змяненняў у арганізме чалавека пры розных вірусных інфекцыях.

13:04 23/05/2020


Загрузка...
Загрузка...