АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Амаль 100 чалавек загінулі ў авіякатастрофе ў Пакістане

Самалёт авіякампаніі «Pakistan International Airlines» разбіўся паблізу аэрапортау гораду Карачы ў Пакістане.


Як паведамляе Geo.tv, Airbus A320 ляцеў 22 траўня ў Карачы з Лахору. Рэйс пацярпеў крушэнне каля міжнароднага аэрапорту Джына падчас прызямлення.

Пры крушэнні самалёта пацярпела некалькі будынкаў.

Мясцовыя СМІ мяркуюць, што прычынай трагедыі маглі стаць праблемы ў механізме шасі або сутыкненне з зграяй птушак.

Паводле звестак медыкаў правінцыі Сінд, загінулі 97 чалавек з 99-і, якія знаходзіліся на борце.



11:23 23/05/2020


Загрузка...
Загрузка...