АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Памерла 29-гадовая рэжысёрка Любоў Зямцова, што трапіла ў аварыю пад Пухавічамі

Сёння раніцай у рэанімацыі памерла рэжысёрка праекта «Невядомая Беларусь» Любоў Зямцова, паведамляе Еўрарадыё.

Тыдзень таму каманда праекта трапіла ў аўтакатастрофу пад Пухавічамі. Трое дакументалістаў, якія здымалі фільм пра валанцёраў, вярталіся на «Сітраене» з Гомеля дадому. Раптам у іх машыну ўехаў 20-гадовы кіроўца на Rover, які вылецеў на сустрэчную паласу. 

У выніку кіроўца Rover і двое хлопцаў-валанцёраў Максім Гаўрыленка і Уладзімір Міхайлоўскі загінулі. Яны ў час пандэміі таксама дапамагалі з перавозкамі сродкаў абароны ў бальніцы.

Любоў з цяжкімі траўмамі трапіла ў рэанімацыю, яна была ў цяжкім стане.


12:02 22/05/2020


Загрузка...
Загрузка...