АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

"МакДональдс" прывязе бясплатныя абеды медыкам на станцыі хуткай дапамогі

Сетка рэстаранаў "МакДональдс" будзе дастаўляць медыкам бясплатныя абеды непасрэдна на станцыі хуткай дапамогі, перадае "Еўрарадыё".


"З заўтрашняга дня Макдональдс і Delivio будуць дастаўляць бясплатныя абеды для лекараў проста на станцыі хуткай дапамогі Цяпер нават на МакДрайв заязджаць ня трэба", — напісала ў Твітары Аляксандра Віторская. 

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні кіраўніцтва станцыі хуткай дапамогі забараніла лекарам падчас дзяжурства заязджаць на бясплатныя абеды, якія ўвёў "МакДональдс" на час пандэміі. Паводле начальства, гэта будзе расцэньвацца як карупцыя і выкарыстанне службовага аўтамабіля ў асабістых мэтах. 

Цяпер лекарам будуць дастаўляць гэтыя абеды адразу на месца працы. 

19:15 21/05/2020


Загрузка...
Загрузка...