АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Бабруйску медыкі хуткай сарвалі здымкі сюжэта БТ аб надбаўках і арганізавалі стыхійны мітынг

Дактары хуткай дапамогі з Бабруйска, якія звярнуліся да Лукашэнкі наконт даплат, сёння абурыліся здымкамі сюжэта для БТ.

У Бабруйску медыкі хуткай сарвалі здымкі сюжэта БТ аб надбаўках і арганізавалі стыхійны мітынг
 Інтэрв'ю тэлеканалу давалі некалькі чалавек, якія атрымалі надбаўкі, а меркаванне астатніх не спыталі. Дзясяткі медыкаў выйшлі да здымачнай групы і начальства. Атрымаўся стыхійны мітынг, паведамляе Onliner.by.

Медыкі вырашылі выйсці да журналістаў канала і сказаць сваё меркаванне. Дзяржаўныя журналісты адразу апусцілі камеры і перасталі здымаць.


Нагадаем, 200 медыкаў трох падстанцый бабруйскай хуткай напісалі скаргу ў Адміністрацыю прэзідэнта на няправільнае, з іх пункту гледжання, налічэнне надбавак ва ўмовах небяспекі заражэння каранавірусам.

Пасля звароту ў Адміністрацыю прэзідэнта ў Бабруйск з праверкай прыехала спецыяльная камісія. Вынікі яе працы пакуль што не вядомыя. Акрамя таго, на сустрэчу з медыкамі адправілася здымачная група БТ.

пераклад НН
10:42 21/05/2020


Загрузка...
Загрузка...