АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Мінскім дактарам забаранілі бясплатна есці ў "МакДональдсе", бо гэта карупцыя

У Мінску дактарам хуткай дапамогі начальства забараніла ў працоўны час наведваць рэстараны "МакДональдс". Фатаздымкі з адпаведнымі абвесткамі са станцыі хуткай меддапамогі і падстанцыі №9 апублікаваў у сацсетках Антон Матолька. 



1 из 2
У абвестках гаворыцца, што з 20 траўня лекарам забаронена наведваць у працоўны час рэстараны "МакДональдс". Парушэнне будзе расцэньвацца як карупцыя і выкарыстанне службовага аўтамабіля ў асабістых мэтах, перадае "Еўрарадыё".

Рэч у тым, што падчас пандэміі каранавіруса "МакДональдс" прапаноўваў лекарам хуткай медыцынскай дапамогі бясплатныя абеды. Прычым іх можна было як есці на месцы, так і браць з сабой.

21:32 20/05/2020


Загрузка...
Загрузка...