АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Школам у Беларусі рэкамендуюць адмовіцца ад выпускных

Школам у Беларусі рэкамендуюць адмовіцца ад выпускных. Мінадукацыі разаслала адпаведны ліст, падпісаны намеснікам міністра Аляксандрам Кадлубаем. Ён змешчаны на сайце міністэрства.

"З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, якая склалася, і ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя Рэсрублікі Беларусь правядзенне масавых мерапрыемстваў у краіне абмежавана, — піша Кадлубай. — У сувязі з гэтым Міністэрства адукацыі з мерапрыемстваў па завяршэнні вучэбнага года рэкамендуе арганізаваць уручэнне атэстатаў аб сярэдняй адукацыі ва ўрачыстай абстаноўцы (10-11 чэрвеня)".

Фармат, у якім будзе праводзіцца мерапрыемства, кіраўнік кожнай школы мусіць прыняць самастойна з удзелам бацькоўскага камітэта і па ўзгадненні з мясцовымі ўладамі. Выпускнікам і іх бацькам патлумачаць сітуацыю. Таксама рэкамендуецца "з мэтай мінімізацыі рызыкі ўзнікнення і распаўсюду вірусных і іншых інфекцый" прыняць дадатковыя меры бяспекі падчас уручэння атэстатаў. Правапарадак будзе арганізаваны з удзелам міліцыі.

Напярэдадні стала вядома пра тое, што выпускных не будзе ў Мінску. Такое рашэнне прынялі з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса.


14:01 20/05/2020


Загрузка...
Загрузка...