АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Пінску ад каронавіруса памерла медсястра

У Пінску 19 траўня памерла 54-гадовая Наталля К., якая працавала медсястрой у цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання. У жанчыны была двухбаковая пнеўманія і каронавірус. Пра гэта паведамляе «Медыя-Палессе».



У Пінску ад каронавіруса памерла медсястра
У 54-гадовай медсёстры быў выяўлены каронавірус. Яна была падключана да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Наталлю збіраліся перавезці на лячэнне ў Менск, але транспартаваць жанчыну было немагчыма. 19 траўня яна памерла ў рэанімацыі пінскай лякарні.

TUT.by паведамляе, што Наталля К. адчула сябе кепска ў пачатку траўня: паднялася тэмпература, з’явілася ламота ў цягліцах. Праз некалькі дзён стала турбаваць моцная дыхавіца. Пасля першага выкліку хуткай дапамогі яе не сталі шпіталізаваць. Пасля яе ўсё ж такі паклалі ў пінскую лякарню, выявілі каронавірус і двухбаковую пнеўманію.

Паводле дачкі памерлай, Наталля была «здаровай, нармальнай жанчынай» і мела праблемы толькі з ціскам.

10:58 20/05/2020


Загрузка...
Загрузка...