АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Каранік: раней у Віцебску было 200 пнеўманій за суткі, цяпер — 20-30

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік працягвае асабіста кантраляваць эпідэміялагічную сітуацыю ў Віцебскай вобласці. 19 траўня ён зноў наведаў абласны цэнтр.

Як паведамляе тэлерадыёкампанія "Віцебск", Каранік назіраў за працай абласной клінічнай бальніцы, перадае "Еўрарадыё".

Уладзімір Каранік: "І калі на піку сапраўды мы бачылі больш за 200 выпадкаў пнеўманій на працягу сутак, то цяпер гэтыя паказчыкі ўпалі да 20-30 выпадкаў па Віцебску. Што ў прынцыпе ўжо набліжаецца да натуральнай нормы, да нармальна фону".

Міністр лічыць, што ў бліжэйшы час колькасць пнеўманій будзе і надалей змяншацца, паколькі "з некаторым спазненнем" сыходзяць сезонныя захворванні.

На раніцу 19 траўня ў Беларусі зарэгістравана 31505 пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам (+936 за суткі), памерлі 175 чалавек (+4).

20:09 19/05/2020


Загрузка...
Загрузка...