За суткі ў Беларусі зарэгістравалі 936 новых выпадкаў COVID-19
Па стане на 19 траўня ў Беларусі зарэгістравана 31 505 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Гэта на 936 выпадкаў больш, чым суткі таму.

За час пандэміі, як паведамляе прэс-служба Мінздароўя, памерлі 175 пацыентаў, у якіх дыягнаставалі каранавірус (+4).
За ўвесь час было зроблена 375 076 тэстаў на COVID-19 (+10 757).
Вылечыліся і выпісаныя 10 620 чалавек.
13:26 19/05/2020
Загрузка...
Загрузка...