Беларусь пераадолела сумную планку ў 30 тысяч хворых на каранавірус — афіцыйная статыстыка
18 мая ў Беларусі зарэгістраваныя 30 572 (+922) чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 364 319 тэстаў, паведамляе Мінздароўя.

Ачунялі 10 130 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Іх выпісалі.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памер 171 пацыент з каранавірусам.
Першы выпадак каранавіруса быў зафіксаваны ў нашай краіне 28 лютага. Адзнаку ў 1000 хворых перасягнулі 8 красавіка, 10 000 — 26 красавіка, 20 000 — 7 мая, 25 000 — 13 мая.
13:05 18/05/2020
Загрузка...
Загрузка...