АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

"Наша ніва": ад пнеўманіі памёр начальнік упраўлення Генштаба

Ад пнеўманіі з "неўдакладненым узбуджальнікам" у Мінскім ваенным шпіталі памёр Герман Аляксандраў, паведамляе "Наша ніва". 53-гадовы мужчына узначальваў ўпраўленне Узброеных Сіл па выкарыстанні паветранай прасторы.




Па інфармацыі выдання, два тэсты на каранавірус у Аляксандрава паказалі адмоўны вынік, аднак яго хавалі ў чорным пакеце і закрытай труне.

Па стане на 17 траўня ў Беларусі пацверджана 29650 выпадкаў COVID-19. 165 з іх скончыліся смерцю.

09:44 18/05/2020


Загрузка...
Загрузка...