АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Дырэктар "Беларусьфільма": Беларускім гледачам пакажам "Купалу" восенню

Сусветная прэм'ера кінафільма "Купала" можа адбыцца на адным з буйных кінафэстаў. Пра гэта заявіў дырэктар кінастудыі "Беларусфільм" Уладзімір Карачэўскі. 




"На некаторыя буйныя кiнафестывалi, як у Венецыi, Сан-Себасцьяне, Таронта, Пусане, прыём заявак яшчэ не завершаны — можа быць, сусветная прэм'ера "Купалы" адбудзецца на адным з гэтым форумаў, але восенню мы так цi iнакш пакажам яго беларускiм гледачам, зацягваць не будзем, каб ён не пераспеў", — цытуе газета "Звязда" яго словы.

Карачэўскі запэўнівае, што чуткі пра забарону фільма па палітычных прычынах не маюць пад сабой падставаў. Яшчэ раней было абвешчана, кажа ён, што фільм спярша плануецца адправіць на фестывалі, а беларускім гледачам паказаць толькі ў другой палове 2020 года. "Калi нехта недачуў цi недачытаў, хай не дадумвае, а праверыць больш уважлiва. Некаторым словаблудным, што не валодалi iнфармацыяй, а кацiлi бочкi на кiнастудыю, я нават адправiў папярэджаннi", — абураецца кіраўнік кінастудыі. 

Паказ фільма для кінасупольнасці быў запланаваны на снежань 2019 года, на Дзень Беларускага кіно. Аднак ён не адбыўся. Па словах Карачэўскага, своечасова не паспелi дарабiць камп'ютарную графiку, а паказваць абы-як не хацелi.

09:36 18/05/2020


Загрузка...
Загрузка...