АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Баранавіцкі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі рэкамендуе перанесці вяселлі і юбілеі

Баранавіцкія эпідэміёлагі рэкамендуюць імяніннікам, юбілярам і тым, хто збіраецца ўступіць у шлюб, адкласці святкаванні, паведамляе сайт мясцовага гарвыканкаму.


Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі просіць абмежаваць або перанесці імпрэзы і ўрачыстасці да моманту, калі эпідэміялагічнай сітуацыя ў рэгіёне палепшыцца.

Калі адмяніць урачыстасць не атрымаецца:

не запрашайце людзей сталага веку
абмежуйце колькасць удзельнікаў урачыстасці да мінімуму
дэзынфікуйце рукі антысептыкамі
праветрывайце памяшканні
не паціскайце рукі і не абдымайцеся з гасцямі
рассаджвайце гасцей на адлегласці не менш за паўтары метры
Афіцыйнай статыстыкі аб колькасці інфікаваных каронавірусам па Баранавіцкаму раёну няма.

Апошнія раз Міністэрства аховы здароўя агучыла статыстыку па COVID-19 на Берасцейшчыне 24 красавіка. Тады ў рэгіёне было зафіксавана 339 выпадкаў інфікавання.


21:20 17/05/2020


Загрузка...
Загрузка...