АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Пацыентаў пасля COVID-19 могуць адправіць на рэабілітацыю ў шахту ў Салігорск

Намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Алена Богдан у эфіры тэлеканала СТБ распавяла пра некалькі стратэгій па рэабілітацыі пацыентаў, якія паправіліся пасля COVID-19.

Для працяглай рэабілітацыі людзей, якія перанеслі цяжкае цячэнне захворвання, іх адправяць у бальніцу спелеалячэння ў Салігорск. Рэспубліканская бальніца спелеалячэння знаходзіцца на ўскраіне горада. Лячэнне адбываецца ў падземным аддзяленні, якое знаходзіцца ў шахце "Беларуськалія" на глыбіні 420 метраў, перадае "Еўрарадыё".

Для сталых людзей, для пацыентаў з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжана арганізацыя санаторна-курортнага лячэння з мэтай максімальнага іх аднаўлення пасля хваробы. І тут садзейнічанне аказвае Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

08:30 15/05/2020


Загрузка...
Загрузка...