АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Уступную кампанію ў Беларусі пасунулі на два тыдні

Тэрміны ўступнай кампаніі ў Беларусі сёлета перасунутыя амаль на два тыдні, паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка.


Першы тэст на цэнтралізаваным тэставанні ппройдзе 25 чэрвеня. Раней пачаткам ЦТ называлася 13 чэрвеня. 

"Бліжэйшым часам мы прадставім новы графік правядзення ЦТ. Цяпер усё яшчэ раз адпрацуем, уважліва паглядзім. Тое, што ЦТ пачнецца 25 чэрвеня, — гэта дакладна", — перадае БЕЛТА словы міністра.

Тэставанне па найбольш масавых прадметах падзеляць на два дні, заявіў Карпенка. Гаворка ідзе пра матэматыку і рускую мову. Прычым заданні ў другі дзень будуць адрознівацца ад першага. "У нас па кожным прадмеце створана даволі вялікая база, і кожны раз дзяржкамісія метадам камп'ютарнага адбору прадаставіць адпаведны тэст", — патлумачыў ён.

13:23 14/05/2020


Загрузка...
Загрузка...