АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Мінінфармацыі папрасіла расейскі сатырычны рэсурс не жартаваць пра Мінздароўя

Рэдактар расейскага сатырычнага рэсурсу panorama.pub атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі Беларусі за подпісам Паўла Лёгкага, першага намесніка кіраўніка ведамства. Мінінфарм Беларусі паведаміў уладальніку сатырычнага рэсурсу panorama.pub пра недапушчальнасць жартаў на тэму здароўя, перадае "Белсат".

Трэцяга траўня panorama.pub апублікаваў навіну, у якой паведаміў, што Мінздароўя нібыта ўнесла змены ў «дзяржаўны медычны стандарт і з 1 траўня 2020 года тэмпература цела здаровага чалавека ў Беларусі адпавядае дыяпазону 35-38 ° C». Пад навіной паведамлялася пра гумарыстычны характар публікацыі.

Паводле Мінінфармацыі, «публікацыя такіх «гратэскавых пародыяў на рэчаіснасць» сёння не да рэчы як у адносінах да медыкаў, так і чытачоў».

Мінінфармацыі таксама звяртае ўвагу на тое, што навіну з panorama.pub пачалі распаўсюджваць без інфармавання пра тое, што гэта жарт.



09:06 14/05/2020


Загрузка...
Загрузка...