АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Яшчэ адна краіна свету перамагла каранавірус: ніводнага новага выпадку

Каранавірус адступіў яшчэ ў адной краіне — у Тайландзе ўпершыню з моманту пачатку эпідэміі не зафіксавана ніводнага выпадку і ніводнай смерці ад яго. Пра гэта паведамляеBangkok Post.

Нягледзячы на пазітыўныя навіны, улады заклікалі жыхароў не адмаўляцца ад мер засцярогі для барацьбы з інфекцыяй. У прыватнасці часта мыць рукі, насіць маскі, захоўваць сацыяльную дыстанцыю. Такія паводзіны ў краіне называюць «правіламі новай нармальнасці».

За ўвесь час у Тайландзе было зафіксавана 3017 выпадкаў COVID-19, 56 чалавек памерлі, 2844 выздаравелі.

Раней паведамлялася пра тое, што каранавірус удалося задушыць у В'етнаме і Новай Зеландыі.

У Новай Зеландыі з 3 мая толькі тры выпадкі каранавіруса, у В'етнаме — за ўвесь час 288 выпадкаў і 0 смерцяў.

пераклад НН
12:45 13/05/2020


Загрузка...
Загрузка...