АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Шпіталі сотнямі закупляюць мяхі для памерлых ад COVID-19

Пакуль Міністэрства аховы здароўя супакойвае грамадзянаў стабільнымі лічбамі смяротнасці ад COVID-19, больніцы і нават паліклінікі сотнямі набываюць мяхі для трупаў.

Шпіталі сотнямі закупляюць мяхі для памерлых ад COVID-19
Эксклюзіўная інфармацыя ад госця «Размовы» Святланы Калінкінай.

Журналіст, рэдактар беларускай службы «InformNapalm» Дзяніс Івашын працуе над мадэллю, дзякуючы якой можна прагназаваць распаўсюд каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі, з канца сакавіка. Калі абапірацца на афіцыйную статыстыку, дык на дзіва, сітуацыя ў нашай краіне разгортваецца, як у суседзяў, дзе ўведзены каранцін. Пры гэтым медычныя ўстановы аб’яўляюць тэндары на набыццё сотняў патолагаанатамічных мяхоў. Звычайна ў іх хаваюць людзей, якія памерлі ад небяспечных інфекцыйных хваробаў.

«Ёсць інструкцыя Міністэрства аховы здароўя, паводле якой усіх памерлых, інфікаваных каронавірусам, змяшчаюць у гэтыя мяхі, і толькі затым цела ў мяху кладуць у труну. І толькі такім чынам хаваюць, – распавёў у студыі «Размовы» Дзяніс Івашын. – Дык вось, Лідская цэнтральная больніца яшчэ трэцяга красавіка на сайце дзяржзакупаў змясціла тэндар на набыццё, як вы думаеце якой колькасці мяхоў? Я назаву гэтую лічбу: 600 штук».

Больш пра сітуацыю з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі вы дазнаецеся з поўнай версіі «Размовы» Святланы Калінкінай з журналістам, рэдактарам беларускай службы «InformNapalm» Дзянісам Івашыным.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:


Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. 

17:46 12/05/2020


Загрузка...
Загрузка...