АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

З-за сітуацыі з каранавірусам перанеслі юбілейныя святы ў Жыровічах

Юбілейныя святы ў Жыровічах (Слонімскі раён) перанеслі, паведамляе афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы. Прычынай называецца "непрадбачаная" "складаная эпідэміялагічная сітуацыя".

У красавіку ў Жыровіцкім праваслаўным мужчынскім манастыры і духоўнай семінарыі былі адзначаны выпадкі заражэння каранавірусам. У бальніцу трапілі дзясяткі чалавек. У Гродне з пнеўманіяй шпіталізавалі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя (ён ужо паправіўся). Да 10 траўня манастыр быў закрыты для паломнікаў, перадае "Еўрарадыё".

20 траўня ў Жыровічах збіраліся святкаваць юбілейныя святы, прысвечаныя 500-годдзю заснавання манастыра, 550-годдзю з'яўлення славутай Жыровіцкай іконы Маці Божай і 500-годдзю яе паўторнага з'яўлення. З мінулага года ішла падрыхтоўка — рэканструяваліся будынкі, добраўпарадкаваўся аграгарадок. Першапачаткова планавалася, што ў Слонімскі раён на святы прыедуць Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і патрыярх Кірыл.

Паведамляецца, што святы пройдуць "у больш позні тэрмін". Дакладная дата стала вядома пазней, "пасля заканчэння эпідэміі". Тэлеканал СТБ паведамляў пра восень 2020 года.

09:22 12/05/2020


Загрузка...
Загрузка...