"Белавія" адмяніла рэйсы ў тры расійскіх і два еўрапейскіх горада
Авіякампанія "Белавія" адмяняе рэйсы ў тры расійскія і два еўрапейскія гарады. Да 24 кастрычніка, калі заканчваецца сезон IATA лета-2020, з Мінска немагчыма будзе патрапіць прамым рэйсам беларускай авіякампаніі ў Варонеж, Казань, Ніжні Ноўгарад, Ніцу і Жэневу, перадае "Еўрарадыё".
Рэйсы ў Ніцу і Жэневу адмяняюцца з 10 траўня і 18 траўня адпаведна.
Пасажырам, якія ўжо паспелі набыць квіткі, для вяртання сродкаў варта звярнуцца па месцы іх набыцця. Калі квіткі набытыя праз сайт "Белавія", трэба адправіць на электронную скрыню [email protected] запоўненую заяву на адмову ад паветранай перавозкі і вяртанне грашовых сродкаў. Шаблон заявы можна знайсці на сайце авіяперавозчыка.
15:46 10/05/2020
Загрузка...
Загрузка...