АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Беллегпрам: у Беларусі хапае сродкаў індывідуальнай аховы, нават ёсць запас

Па звестках канцэрна Беллегпрам, попыт на ахоўныя вырабы ў Беларусі цалкам задаволены.



"Сфарміраваны дастатковы запас масак як медычнага, так і бытавога прызначэння, — цытуе БЕЛТА прэс-сакратара канцэрна Марыну Васькевіч. — Прадпрыемствы лёгкай прамысловасці ў суткі выпускаюць 50 тысяч адзінак ахоўнага адзення для медыкаў — халаты, камбінезоны, шапачкі і бахілы. Можна казаць пра тое , што ў пытаннях забеспячэння ахоўнымі вырабамі Беларусь абсалютна не залежыць ад імпарту".

Да вытворчасці ахоўных масак падключылася каля 100 прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, у тым ліку вядомы вытворца ніжняй бялізны "Мілавіца". Па статыстыцы канцэрна, з лютага 2020 года ў Беларусі выпушчана каля 31,5 млн масак.

Беллегпрам прасоўвае беларускія ахоўныя маскі ў Еўропу і ў краіны СНД. Нядаўна стала вядома, што канцэрт прадасць каля 1 млн масак у Расію і ў Нямеччыну.

У той жа час, дзясяткі валанцёраў працягваюць забяспечваць медыкаў па ўсёй краіне сродкамі індывідуальнай абароны. Як кажа Надзя Людчык, каардынатар валанцёрскага праекта #BYCOVID19, наўрад ці можа ўзнікнуць сітуацыя, калі хапае ўсяго і ўсюды. Таму дапамога валанцёраў будзе заставацца актуальнай.

14:52 10/05/2020


Загрузка...
Загрузка...