З'явіўся дабрачынны нумар для дапамогі медыкам
У абанентаў МТС з'явілася магчымасць дапамагчы беларускім медыкам літаральна за некалькі клікаў па экране смартфона. Для гэтага дастаткова набраць дабрачынны USSD-запыт *222*19#.
З рахунку карыстальніка пасля гэтага спішуцца 2 рублі. Сума фіксаваная. Ахвяраванні будуць пералічаныя ў Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання, перадае "Еўрарадыё".
Адправіць дапамогу могуць абаненты ўсіх тарыфных планаў. Скарыстацца USSD-запытам на нумар *222*19# могуць толькі фізічныя асобы. Іх колькасць не абмежаваная і залежыць толькі ад балансу на рахунку кліента: пакуль ён станоўчы — можна адпраўляць запыты.
Камісія за перавод не спаганяецца. Пасля таго, як аперацыя будзе завершаная, на нумар прыйдзе пацвярджэнне спісання сродкаў.
10:41 10/05/2020
Загрузка...
Загрузка...