АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Італіі медсястра, якая заразілася каранавірусам, скончыла жыццё самагубствам

У Італіі медсястра, якая заразілася каранавірусам, скончыла жыццё самагубствам. Як піша nypost.com, трагедыя здарылася ў горадзе Монца (Ламбардыя). 


Даніэле Трэцы было 34 гады. Яна працавала ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі мясцовай бальніцы да таго часу, як два тыдні таму не адчула сябе кепска, у яе з'явіліся сімптомы каранавіруснай інфекцыі COVID-19. Даніэла трапіла ў каранцін і здала тэст. Калі яна атрымала вынік і даведалася, што заразілася, вырашыла звесці рахункі з жыццём.

Калегі медсястры кажуць, што ў яе быў моцны стрэс — яна ўвесь час перажывала, што магла заразіць каранавірусам іншых людзей.

Колькасць ахвяр каранавіруса перавысіла 21 тысячу чалавек. Найбольш людзей памерла ў Італіі — 7 503.

10:31 26/03/2020


Загрузка...
Загрузка...