АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Расіі адмянілі ўсе авіярэйсы за мяжу

Урад Расіі даручыў Расавіяцыі з 27 сакавіка цалкам спыніць авіязносіны з іншымі краінамі.

Выключэнне зроблена толькі для рэйсаў, якія патрэбныя, каб вывезці пакінутых за мяжой расійцаў дадому. Прычынай такога рашэння стала пандэмія каронавіруса, піша bbc.com.

Для таго, каб расійцаў, якія плануюць вярнуцца з-за мяжы, вывезлі ў Расію, іх спісы павінны паступіць у профільныя ведамствы і ў "Аэрафлот" не пазней за 27 сакавіка. Дапамагаць расійцам, якія засталіся за мяжой, вярнуцца на радзіму павінен расійскі МЗС, а сродкі выдзеліць мінфін.

09:38 26/03/2020


Загрузка...
Загрузка...