АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Ерусаліме з-за каранавіруса зачынілі Храм Гроба Гасподняга

Ерусалімскі Храм Уваскрасення Хрыстовага (вядомы таксама як Храм Гроба Гасподняга) быў зачынены ў сераду ўвечары з-за пашырэння каранавіруса «да наступнага распараджэння», паведамляюць інфармагенцтвы.

Урад Ізраіля ў сераду ўвёў жорсткі каранцін на сем дзён. Так, ізраільцянам загадана не адыходзіць больш чым на 100 м ад свайго месца жыхарства, таксі забаронена перавозіць больш за аднаго пасажыра, выключаныя сходы і спартыўныя заняткі. Ездзіць на асабістым транспарце можна ў колькасці не больш за два чалавек і толькі ў супермаркет за прадуктамі ці ў аптэку, а таксама для атрымання медыцынскага абслугоўвання, альбо на дазволеную працу.

Еерусалімскі Храм Уваскрасення Хрыстова - галоўная святыня хрысціянскага свету. Лічыцца, што ён стаіць на тым самым месцы, дзе, згодна Святога Пісання, быў укрыжаваны, пахаваны, а затым уваскрос Ісус Хрыстос. Кожны год у Вялікую Суботу (сёлета выпадае на 19 красавіка) напярэдадні праваслаўнага Вялікадня там адбываецца цуд сыходу Жыватворнага агню.

Колькасць выяўленых выпадкаў інфікавання каранавірусам у Ізраілі вырасла ў сераду да 2170. Паводле Міністэрства аховы здароўя, пяць захварэлых памерлі, стан 37 ацэньваецца як цяжкі, 58 чалавек адужалі.

nn.by
08:05 26/03/2020


Загрузка...
Загрузка...