АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Бабруйску тры чалавекі памерлі праз атручэнне метадонам

Па дадзеных следства, 17 сакавіка ў адной з кватэр у Бабруйску знойдзены целы 44-гадовага мужчыны і 40-гадовай жанчыны. Папярэдне ўстаноўлена, што смерць абодвух наступіла ад атручэння асабліва небяспечным наркатычным сродкам - метадонам. Мужчына і жанчына стаялі на ўліку ў наркалагічным дыспансеры як асобы, якія пакутуюць на нарказалежнасць. Пра гэта паведамляе СК.

Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта па факце збыту загінулым наркатычнага сродку, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, распачата крымінальная справа па частцы 5 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса.

У гэты ж дзень паступіла паведамленне пра смерць 28-гадовага жыхара Бабруйска, цела якога знойдзена па месцы яго жыхарства. Па папярэдніх дадзеных, смерць мужчыны таксама наступіла ад атручэння метадонам. 

Па справе праводзіцца праверка.

16:16 25/03/2020


Загрузка...
Загрузка...