АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Мінздароўе пашырыла пералік краін з небяспечнай эпідсітуацыяй па каранавірусе

Міністэрства аховы здароўя Беларусі ўнесла змяненні ў пералік краін з нестабільнай эпідэміялагічнай сітуацыяй па каранавірусе, уключыўшы туды Італію, Іран, Рэспубліку Карэя, Францыю, Германію, Іспанію, Польшчу і Чэхію. Адпаведная інфармацыя была агучана падчас стрыму для студэнтаў.

За тымі, хто прыбывае з эпідэмічна нестабільных краін, праводзяць медыцынскі нагляд на працягу 14 дзён.

Пры перасячэнні дзяржграніцы ўсім прыбыўшым (за выключэннем вадзіцеляў, якія ажыццяўляюць грузаперавозкі і перамяшчаюцца транзітам праз рэспубліку) выдаюцца "Анкета прыбыўшага" і памятка "Правілы паводзін пры самаізаляцыі". Спецыяліст санітарна-каранціннага пункта праводзіць тэрмаметрыю (з выкарыстаннем цеплавізара або бескантактавага тэрмометра), а таксама апытвае на наяўнасць або адсутнасць скаргаў на стан здароўя.

Калі ў прыбыўшага ёсць сімптомы, якія не выключаюць інфекцыйнае захворванне, транспартны сродак пакідаюць на асобнай пляцоўцы, вадзіцеля размяшчаюць у ізалятары да прыбыцця машыны хуткай дапамогі, якая перавозіць яго ў інфекцыйную бальніцу (аддзяленне). Пры гэтым у вадзіцеля, у пунктах мытнага і пагранічнага афармлення праводзіцца дэзынфекцыя.

Міністэрства транспарту і камунікацый вызначыла 43 пункты, на якіх вадзіцелі велікагрузных машын, што перамяшчаюцца праз тэрыторыю Беларусі, могуць заправіцца і адпачыць. На гэтых пунктах арганізаваны санітарна-проціэпідэмічныя мерапрыемствы, рэалізацыя якіх дасць магчымасць мінімізаваць рызыку завозу і распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.

16:02 25/03/2020


Загрузка...
Загрузка...