АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Ва Украіне абвясцілі надзвычайную сітуацыю і працягнулі каранцін да 24 красавіка

Кабінет міністраў Украіны абвясціў надзвычайную сітуацыю і працягнуў каранцін па ўсёй краіне да 24 красавіка. Як перадае hromadske, адпаведнае рашэнне было прынятае на пасяджэнні 25 сакавіка.

Пры гэтым прэм'ер-міністр Дзяніс Шмігаль падкрэсліў, што калі краіна здолее перамагчы каранавірус раней, урад "прыме асобнае рашэнне на пасяджэнні Кабміна".

Дарэчы, каранцін па ўсёй Украіне быў уведзены яшчэ 12 сакавіка ўрадавай пастановай.

14:40 25/03/2020


Загрузка...
Загрузка...