АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Беларусі выявілі 5 новых выпадкаў COVID-19, яшчэ два пераправяраюць

Міністэрства аховы здароўя Беларусі 25 сакавіка паведаміла ў сваім Telegram сьвежыя лічбы пра колькасьць выпадкаў COVID-19: 29 пацыентаў «выпісаныя або рыхтуюцца да выпіскі», яшчэ 57 «знаходзяцца пад кантролем мэдыкаў і на лячэньні».

У Беларусі выявілі 5 новых выпадкаў COVID-19, яшчэ два пераправяраюць
Яшчэ два выпадкі правяраюць дадаткова.

Учора статыстыкі не агучвалі. Два дні таму Мінздароўя паведамляла пра 81 выпадак COVID-19: 15 выпісаных здаровымі, 61 хворага або пад назіраньнем мэдыкаў. Наймаладзейшаму пацыенту было 2 гады. Тады Мінздароўя заклікала да «сацыяльнага дыстанцыяваньня», прасіла людзей старэйшага ўзросту заставацца па магчымасьці дома.

За два дні, паводле міністэрства, выявілі 5 новых выпадкаў, а здаровымі сталі лічыць 14 новых пацыентаў — хворых проста цяпер становіцца менш. Колькасьць «актыўных выпадкаў» цяпер расьце амаль па ўсім сьвеце, зьмяншаецца толькі ў Кітаі і Паўднёвай Карэі.

Паводле Мінздароўя, у Беларусі ўжо праведзена каля 23 тысяч тэстаў на COVID-19.

svaboda.org
11:09 25/03/2020


Загрузка...
Загрузка...