АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Сінгапуры распрацавалі тэст, які выяўляе каранавірус за пяць хвілін

Лабараторыя NanoBio пры Агенцтве па навуцы, тэхналогіях і даследаваннях Сінгапура распрацавала экспрэс-тэст, які дазваляе вызначыць, заражаны чалавек каранавірусам SARS-CoV-2 на працягу пяці-дзесяці хвілін.


Як паведамляе сінгапурская газета The Straits Times, пасля таго як распрацоўку зацвердзяць, гэта будзе самы хуткі тэст на каранавірус. У лабараторыі чакаюць, што атрымаюць дазвол на працягу месяца. Затым тэст стануць прымяняць у шпіталях.

Пры тэставанні выкарыстоўваюць выдзяленні людзей, узятых з дапамогай мазка. Затым сабраны матэрыял змяшчаюць на аналіз у партатыўную прыладу. Кіраўнік даследаванняў, прафесар Джэкі Ін, паведаміла, што распрацоўку пратэсціравалі ў адной з бальніц Сінгапура, выкарыстоўваючы ўзоры рэальных пацыентаў. Джэкі Ін апісала тэст як «вельмі адчувальны і дакладны».

nn.by
07:50 25/03/2020


Загрузка...
Загрузка...