АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Оперны спявак Пласіда Дамінга заразіўся каранавірусам

Італьянскі оперны спявак Пласіда Дамінга заявіў, што разам з сям'ёй сыходзіць на каранцін, пасля таго як яму пацвердзілі дыягназ — каранавірусная інфекцыя, піша Бі-бі-сі


Дамінга напісаў у «Фэйсбуку»: «Я лічу сваім маральным абавязкам абвясціць аб тым, што ў мяне каранавірус Covid-19».

Спявак заклікаў сваіх падпісчыкаў трымаць дыстанцыю пры зносінах з людзьмі, старанна мыць рукі і выконваць усе прадпісанні лекараў.

«Я і мая сям'я будзем выконваць самаізаляцыю столькі, колькі будзе неабходна з медыцынскага пункту гледжання, — напісаў Дамінга. - Пакуль што мы ўсе адчуваем сябе добра, аднак у мяне была тэмпература і кашаль, таму я вырашыў зрабіць аналіз, і вынік апынуўся станоўчым. Я заклікаю ўсіх быць вельмі асцярожнымі, выконваць асноўныя нормы гігіены, часцей мыць рукі, не набліжацца да людзей бліжэй, чым на два метры, зрабіць усё, каб перашкодзіць распаўсюджванню віруса, і па магчымасці заставацца дома».

«Разам мы зможам перамагчы гэты вірус і пакласці канец сусветнаму крызісу, каб у бліжэйшы час вярнуцца да нармальнага жыцця, - падкрэсліў спявак. - Калі ласка, выконвайце патрабаванні мясцовых уладаў і шануйце неабходныя меры бяспекі, каб абараніць не толькі сябе, але і навакольных».

Пласіда Дамінга меўся выступаць у Мінску 19 красавіка.

nn.by
08:24 23/03/2020


Загрузка...
Загрузка...