АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Еўрапейскае бюро СААЗ ўхваляе меры Беларусі супраць каранавіруса

Еўрапейскае бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя выказвае поўную падтрымку і салідарнасць у дачыненні да мер, якія прымаюцца ў Беларусі супраць COVID-19.

Пра гэта гаворыцца ў лісце міністру аховы здароўя Беларусі Уладзіміру Каранік ад дырэктара бюро Ганса Клюге ад 16 сакавіка, які 22 сакавіка апублікаваў телеграм-канал беларускага Міністэрства аховы здароўя, перадае "Еўрарадыё".

Дырэктар еўрапейскага бюро СААЗ асабліва падкрэслівае "прафесійны падыход Міністэрства аховы здароўя Беларусі да рэагавання на дадзеную надзвычайную сітуацыю, уключаючы ранняе выяўленне выпадкаў заражэння COVID-19, адсочванне кантактаў, ізаляцыю і аказанне дапамогі пацыентам". "Гэтыя меры надзвычай важныя, каб спыніць перадачу і прадухіліць распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі", — піша Клюге.

Паводле апошніх звестак на раніцу 22 сакавіка, колькасць пацверджаных выпадкаў новага каранавіруса у свеце перавысіла 307 тысяч. Італія імкліва даганяе Кітай — там выяўлена ўжо больш за 53 тысяч заражаных, тады як у эпіцэнтры — крыху больш за 81 тысячы. Памерла ад COVID-19 ва ўсім свеце 13 029 чалавек, з іх у Італіі — 4 825. Ачунялі больш за 92 тысяч пацыентаў.

12:10 22/03/2020


Загрузка...
Загрузка...