АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Новы рэкорд: за апошнія 24 гадзіны ў Італіі амаль 800 загінулых ад COVID-19

Сьмяротнасьць ад каранавіруснай інфэкцыі ў Італіі працягвае расьці. Афіцыйныя дадзеныя паказваюць, што за апошнія 24 гадзіны 793 чалавекі загінулі ад Covid-19, паведамляе BBC.


Усяго ў краіне памерла ад COVID-19 4825 чалавек.

У Італіі было дыягнаставана больш за 53 500 заражэньня на каранавірусную інфэкцыю, што больш за 6500 у параўнаньні з учорашнім днём.

Тым часам у Кітаі другі дзень запар няма выпадкаў мясцовага заражэньня каранавірусам, а ўсё новыя 39 выпадкаў завезеныя з іншых краінаў, паведамляе Reuters са спасылкай на Дзяржаўны камітэт аховы здароўя КНР.

08:45 22/03/2020


Загрузка...
Загрузка...