АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Лукашэнка пра турыстаў, што затрымаліся за мяжой: «Тым, хто выехаў пасля нашых папярэджанняў, — ніякіх чартараў. Няхай там і сядзяць»

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў разабрацца з праблемнымі пытаннямі, звязанымі з вяртаннем грамадзян з паўднёваазіяцкіх краін, перадае БелТА.


Ён адзначыў, што ў некаторых азіяцкіх дзяржавах праблемы ўзнікаюць на роўным месцы: беларусаў проста не пускаюць на зваротныя рэйсы, арганізаваныя расійскімі авіякампаніямі.

«Ведаю, у Індыі праблемы ўзніклі, пры тым, дзіўна, на роўным месцы. Беларусы, якія знаходзяцца на адпачынку ў Індыі, узялі квіткі на зваротны рэйс на расійскія самалёты. Але іх проста выштурхоўваюць з салона, не бяруць на борт. Давайце разгледзім гэтае пытанне не проста спрошчана — мы пашлём чартар і забяром. У чалавека ёсць квіток, яго трэба даставіць туды, да якога пункта ў яго білет. Там квіткі да Масквы. А з Масквы ўжо будзем думаць, як забіраць нашых людзей. Так, мы можам забраць іх з Індыі, але хто будзе потым кампенсаваць страты людзям за гэтыя квіткі і чартарам, якія мы туды пашлём. Тут таксама не трэба панікі. Трэба спакойна, юрыдычна выверана разбірацца ва ўсіх пытаннях», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка звярнуў увагу: многія беларусы паляцелі на адпачынак, ведаючы, што ў свеце складаная абстаноўка з-за пандэміі і многія краіны закрываюць свае межы.

«Мы ўжо гвалтам крычым: не едзьце за мяжу, пабудзьце дома. Не, усё роўна пруць за гэтую мяжу. Тым, хто выехаў пасля нашых папярэджанняў, — ніякіх чартараў. Няхай там і сядзяць, калі туды выехалі, — жорстка запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. — Я разумею, бываюць выпадкі, калі трэба выехаць, вырашыць нейкія пытанні. Але гэта адзінкавыя. Іх амаль няма. З МЗС хай узгадняюць, выязджаюць, тады мы будзем за іх адказваць», піша НН.



14:23 21/03/2020


Загрузка...
Загрузка...