АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Па колькасці ахвяр каранавіруса Італія апярэдзіла Кітай

Па колькасці ахвяр каранавіруса Італія апярэдзіла Кітай. Па апошніх звестках, у еўрапейскай краіне памерлі 3405 чалавек (за дзень — 427), у КНР — каля 3250 (праўда, эксперты не зусім давяраюць гэтым кітайскім даным). 

Па колькасці ахвяр каранавіруса Італія апярэдзіла Кітай
Агулам у свеце колькасць ахвяр перавышае 10 тысяч. Заражаных каранавірусам ужо 244,5 тысячы чалавек. У Беларусі апошняя лічба называлася ў сераду — 51. Чакаецца, што ў пятніцу будуць агучаны новыя звесткі.

У Італіі дзейнічае абавязковы двухтыднёвы каранцін, які найхутчэй працягнуць. Амаль усім італьянцам даводзіцца знаходзіцца дома. 15-дзённы каранцін збіраюцца працягнуць у Францыі. У ЕС уведзены строгі памежны кантроль. 27 краін Еўрасаюза прынялі рашэнне аб забароне на ўезд на 30 дзён.

Еўрапейскія лідары пакуль даюць асцярожныя прагнозы наконт таго, калі пандэмія пачне адступаць. Напрыклад, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан дапускае, што пэўныя змены адбудуцца да канца чэрвеня 2020-га, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

10:37 20/03/2020


Загрузка...
Загрузка...