АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Беларусы захраслі на круізным судне

Расея накіравала ноту ў МЗС Францыі з просьбай разблакаваць сітуацыю з турыстамі круізнага лайнера Costa Pacifica. У ліку пасажыраў - 35 расейцаў і чацвёра беларусаў. Судна знаходзіцца паблізу Марсэля, французаў выпусцілі на бераг, замежнікаў - не. Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава.


«Расейскае генеральнае консульства ў Марсэлі, пасольства Расеі ў Парыжы ўжо некалькі дзён робяць актыўныя крокі для прапрацоўкі іх сустрэчы ў Марсэлі, - сказала Захарава. - Але дазвол дагэтуль не атрыманы».

Судна выйшла 3 сакавіка з Буэнас-Айрэса, на 21 сакавіка быў запланаваны выхад на бераг у Барсэлоне ўсёй групы турыстаў. На гэты ж дзень былі зарэзерваваныя білеты з Барсэлоны ў Маскву ды іншыя гарады. Але Гішпанія забараніла заход круізных суднаў у свае парты. Лайнер накіраваўся ў Марсэль, але ўлады Францыі не далі згоды на выхад турыстаў.

«Каманда карабля праінфармавала аб магчымай новай змене маршруту і высадцы пасажыраў у Генуі, - паведаміла Захарава. - Гэта значна ўскладняе іх транспартаванне для адпраўкі ў Расею, гэтак сама як і іншых турыстаў у іншыя краіны».

09:32 20/03/2020


Загрузка...
Загрузка...