АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Казахстане ў двух пасажыраў самалёта з Беларусі выявілі каранавірус

У Казахстане ў двух пасажыраў самалёта з Беларусі выявілі каранавірус. Гэта мужчыны ва ўзросце 39 і 48 гадоў. Беларускімі грамадзянамі яны не з'яўляюцца, падкрэслівае TUT.by.



Як паведамляе inform.kz, з-за каранціна рэйс Мінск — Нур-Султан прызямліўся 18 сакавіка ў Карагандзе. 67 пасажыраў адправілі на каранцін. У двух з іх каранавірус пацверджаны. Што да самалёта, то ён вярнуўся ў Беларусь.

Раней у Казахстан праз Мінск прыляцела 2-гадовая дзяўчынка, хворая на каранавірус. Гэта быў першы выпадак каранавіруснай інфекцыі ў Алматы.

08:46 20/03/2020


Загрузка...
Загрузка...