АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Белчыгунка адмяняе амаль усе цягнікі ў Маскву і Пецярбург

З 00.00 гадзінаў 23 сакавіка часова адмяняюцца міжнародныя пасажырскія цягнікі, якія курсіруюць у Маскву і Санкт-Пецярбург. Нагадаем, што 18 сакавіка Расія закрыла мяжу з Беларуссю


Так, адмяняюцца наступныя цягнікі:

№4/3 Брэст — Масква;

№26/25 Гродна / Мінск — Масква;

№28/27 Брэст — Масква;

№40/39 Полацк — Масква;

№56/55 Гомель/Магілёў — Масква;

№84/83 Гомель — Санкт-Пецярбург;

№96/95 Брэст — Масква;

№250/249 Гродна/Мінск — Санкт-Пецярбург.

У графіку руху захоўваецца курсіраванне міжнародных цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі №2 / 1 Мінск — Масква і №52/51 Брэст — Санкт-Пецярбург.
https://nn.by/?c=ar&i=248231

15:56 19/03/2020


Загрузка...
Загрузка...